МВФ: Крэдыт Беларусі магчымы толькі пры рэформах

МВФ прыняў да ўвагі, што наша краіна зацікаўленая ў новай крэдытнай праграме. Аднак патэнцыйныя крэдыторы ставяць умовай гатовасць беларускіх уладаў да радыкальных рэформаў, перадае interfax.by.

На думку Савет дырэктараў МВФ, пасля стабілізацыі беларускай эканомікі ў першым паўгоддзі 2012 года адбылося занадта хуткае змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі разам з рэзкім пагаршэннем стану аплатнага балансу. У выніку ў канцы года гэта прывяло да ціску на абменны курс і інфляцыі. Да таго ж, заробкі ў Беларусі растуць хутчэй, чым прадукцыйнасць працы.

МВФ таксама канстатуе, што ў Беларусі "прыватызацыя не рухаецца наперад і застаецца ў сіле пашыраны ў 2011 годзе пералік сацыяльна значных тавараў,  кошты на якія падлягаюць кантролю".

Нагадаем, што некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь абыдзецца без крэдытаў МВФ.

Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі