МЗС Беларусі: Гаварыць пра вяртанне шведскага амбасадара перадчасна
Тым не менш, знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Швецыі кантактуюць па пытанні аднаўлення працы ў Мінску шведскай амбасады.
Пра гэта ў чацвер на брыфінгу заявіў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Андрэй Савіных.
"Неабходны час, каб сфармаваць умовы, якія будуць працаваць на станоўчыя рашэнні", — цытуе яго словы "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, былы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў пачатку жніўня 2012-га з-за фармальнага непрацягнення яму пасольскай акрэдытацыі. Тады МЗС Швецыі заявіў, што наша краіна выправадзіла яго і адмовіўся прымаць новага беларускага пасла. Беларусь адклікала сваю амбасаду ў Стакгольме, а супрацоўнікам амбасады Швецыі ў Мінску прапанавала вярнуцца на радзіму.