На АЭС, якая гарэла ў Францыі, адбылася ўцечка
На АЭС "Пенлі" на поўначы Францыі разгерметызаваўся рэзервуар і адбылася ўцечка радыеактыўнай вады.
Напярэдадні на гэтай атамнай электрастанцыі здарыўся пажар, адзначае ВВС. Паводле прадстаўнікоў кіруючай кампаніі EDF, уся вада, якая выцякае са станцыі, збіраецца ў рэзервуары і не ўяўляе ніякай пагрозы для навакольнага асяроддзя.
Па словах прэс-службы кампаніі, астуджэнне рэактара перайшло ў штатны рэжым.
Фота: realt.onliner.by