На БАТЭ — “Барселону” ідуць, як па валюту (фотарэпартаж)

7 верасня а 15-й гадзіне ў Барысаве пачалі прадаваць білетныя пакеты для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў БАТЭ.

У пакет уваходзяць тры квіткі на хатнія гульні барысаўчан у Лізе чэмпіёнаў – супраць “Барселоны”, “Мілана” і “Вікторыі”. 8 верасня на Барысаўскім гарадскім стадыёне і сталічным стадыёне “Дынама” білетныя пакеты паступяць у агульны продаж.

Набыць іх можна будзе, пачынаючы ад 10-ай гадзіны. Асобна квіток на бліжэйшую хатнюю гульню БАТЭ з “Барселонай” можна будзе купіць толькі 24 верасня. Кошты білетных пакетаў немаленькія. Самы танны каштуе 190 тысяч рублёў, самы дарагі – 700 тысяч. Продажы абмежаваныя. Набыць можна толькі па два пакеты ў адны рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі