На месцы будаўніцтва АЭС Лукашэнка пакінуў пасланне для нашчадкаў (фота)
Кіраўнік Беларусі ў чацвер пабываў у Астравецкім раёне. Ён паўдзельнічаў у цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем для будучых пакаленняў.
Аляксандр Лукашэнка заклаў яго ў камень, усталяваны на пляцоўцы будаўніцтва беларускай АЭС. Як паведамляе БЕЛТА, у пасланні кіраўнік Беларусі выказаў надзею, што будучыя пакаленні з удзячнасцю ацэняць унёсак у стварэнне надзейнай энергетычнай базы як асновы для ўстойлівага развіцця краіны і павышэння яе ролі ў сусветнай супольнасці.
Лукашэнка запатрабаваў зрабіць максімальна танным будаўніцтва АЭС. "Станцыя павінна быць не толькі якасным аб'ектам... Яна павінна быць самай таннай з усіх тых, якія расіяне і іншыя пабудавалі ў свеце", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Фота — belta.by