На вёску Юрыя Чыжа "Трайпл" вылучыць 15 мільёнаў долараў

Як паведамлялася раней, комплекс "Наш родны кут Сабалі" запланаваны ў Бярозаўскім раёне Брэстчыны.

Як паведамляе БелаПАН, праект разлічаны да 2015 года. Турыстычны комплекс будзе стварацца з нуля і ўключыць этнаграфічны музей, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай скаціны, гатэль, рэстаран, аўтастаянку ды іншыя аб'екты. Як чакаецца, этнаграфічная вёска прыцягне і беларускіх, і замежных турыстаў.

Нагадаем, стварэнне комплексу рэгламентуецца ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Сабалі — родная вёска бізнэсоўца Юрыя Чыжа, які кіруе холдынгавай кампаніяй "Трайпл".

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі