Нацбанк: Дэвальвацыі не будзе
Сёння ў Мінску працягнулася ажыятажная скупка наяўнай валюты насельніцтвам. Нацбанк зрэагаваў чарговым абвяржэннем чутак аб дэвальвацыі рубля.
Як паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку, чуткі пра магчымую рэзкую дэвальвацыю не адпавядаюць рэчаіснасці.
"Змены абменнага курсу беларускага рубля, што выходзяць за межы параметраў, вызначаных Асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год, не плануюцца і рабіцца не будуць", — адзначылі ў галоўнай банкаўскай установе.