Нацбанк не ўяўляе, колькі беларусы трымаюць грошай "пад падушкай"
Такія экспертныя ацэнкі носяць абстрактны характар, кажа намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў.
Нацыянальны банк можа толькі здагадвацца пра памер гэтых зберажэнняў, напрыклад, у доларах. "Рэальна мы не ведаем, і ацэнак такіх няма", — цытуе словы Дубкова БелаПАН.
Нагадаем, што вясной 2011-га тагачасны старшыня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч заявіў, што на руках у беларусаў знаходзіцца 11 мільярдаў долараў.
У беларусаў дома ў панчохах грошай у два разы больш, чым золата ў Нацбанку
Фота — bymedia.net