Napalm Death вязе ў Мінск апошні альбом "Utilitarian"

14 верасня ў клубе Re:Public выступіць культавы death metal-гурт Napalm Death. У межах “Постапакаліптычнага тура” па краінах СНД брытанцы прывязуць у Мінск свой апошні альбом "Utilitarian".

Арганізатары абяцаюць, што гэта будзе выключнае шоў, бо райдар Napalm Death па гуку і святле вельмі складаны. Квіткі з’явяцца ў продажы праз тыдзень. Іх кошты пакуль удакладняюцца, але будуць у межах 250-350 тысяч.

Апроч Мінска, Napalm Death выступяць у Самары (08.09), Санкт-Пецярбургу (12.09) ды Маскве (13.09). 15-ы альбом “Utilitarian” быў выдадзены на пачатку 2012 года, пасля трох гадоў студыйнага маўчання каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі