Наступствы збою на мінскай ЦЭЦ-3 яшчэ не ліквідаваныя
Адключэнне электрычнасці адбылося ў чатырох раёнах сталіцы.
Здарэнне адбылося праз адключэнне фідара, які забяспечвае энергіяй некалькі раёнаў. Праблемы з электрычнасцю часткова закранулі Цэнтральны, Завадскі, Ленінскі і Партызанскі раёны.
Прычына непаладак на ЦЭЦ-3 высвятляецца, там працуе аварыйная брыгада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў памочнік начальніка мінскага МНС Віталь Дэмбоўскі.
Дэмбоўскі: ”Адбылося адключэнне аднаго з фідараў. Прычына пакуль невядомая. Фідар на 10 кілавольт, які перадае электрычнасць на некалькі трансфарматарных падстанцый некалькіх раёнаў Мінску. Прыблізны час падключэння — тры гадзіны, як толькі высветліцца прычына”.
Магчыма, на ліквідацыю непаладкаў спатрэбіцца і большы час, адзначае Дэмбоўскі. Цяпер у ЦУМе часткова адключыліся касы. Назіраліся непаладкі на станцыі метро “Акадэмія навук”. Не працавалі светлафоры на Нямізе, ў раёне Траецкага прадмесця.
Фота — segodnya.ua