Наталля Радзіна атрымае прэстыжную журналісцкую прэмію

Разам з Наталляй Радзінай прэмію атрымаюць Мансур аль-Джамры з Бахрэйну, Хаўер Артура Вальдэс Кардэнас з Мексікі і Умар Чыма (Пакістан). Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 22 лістапада ў Нью-Ёрку.

Наталля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Хартыя-97 была арыштаваная адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Журналістка болей за месяц правяла ў турме, а затым была адпушчана пад падпіску аб нявыездзе. Наталля Радзіна здолела ўцячы за мяжу. Цяпер яна атрымала палітычны прытулак у Літве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі