Нацбанк Беларусі хоча праз месяц-паўтара адмовіцца ад дадатковай сесіі
У бліжэйшыя два тыдні Нацбанк плануе выйсці на раўнаважкі курс рубля.
А праз месяц-паўтара ён можа адмовіцца ад гандлю на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.
Па яе словах, якія перадае interfax.by, мэта Нацбанка — збліжэнне курсаў на асноўнай і дадатковай сесіях.