Нацбанк: Будзем улічваць чаканыя тэмпы інфляцыі
Пры вызначэнні стаўкі рэфінансавання ў Беларусі будзе ўжывацца новая методыка.
Пра гэта 19 красавіка паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.
Адносна новага падыходу па вызначэнні асноўнага банкаўскага рэгулятара старшыня праўлення патлумачыў: "Вызначэнне стаўкі рэфінансавання будзем разглядаць з пункту гледжання не толькі фактычных, але і чаканых тэмпаў інфляцыі".
20 красавіка стаўка рэфінансавання павялічыцца з 12% да 13%. "Надалей мы будзем глядзець зыходзячы з сітуацыі, як яе рэгуляваць", — цытуе Лузгіна ІА REGNUM.