Навукоўцы заяўляюць, што знайшлі страчаную фрэску да Вінчы
Гэта фрэска "Бітва пры Ангіяры" ў Палаца Векіё ў Фларэнцыі.
Твор быў страчаны чатыры стагоддзі таму. Пра яе знаходку абвясціла каманда італьянскіх спецыялістаў. Даследчыкі мяркуюць, што карціна знаходзіцца пад фрэскай працы Джорджа Вазары "Бітва пры Марчыяна", перадае ВВС.
Раней яны змясцілі ў пустэчу за фрэскай Вазары адмысловае прыстасаванне, каб узяць пробы рэчыва, якое, па іх меркаванні, з'яўляецца фрагментамі фарбы. Атрыманае рэчыва апынулася па хімічным складзе падобнае да пігменту, скарыстанага да Вінчы ў іншых працах, такіх як легендарная "Мона Ліза".
Даследчыкі перакананыя, што "шукаюць у правільным месцы".