Neuro Dubel выклаў “До..уя советчиков” для бясплатнай скачкі (спампаваць)

Напярэдадні другога дня прэзентацыі новага альбома “До..уя советчиков” Neuro Dubel выклаў яго для бясплатнай скачкі на сваім афіцыйным сайце.

“Альбом вельмі лёгкі, на ім толькі адна цяжкая песня —“Козла”, такое крыху перайманне Exploited — расказвае пра дыск лідар гурта Аляксандр Кулінковіч. — А ўсе астатнія песні лёгенькія, большасць вясёленькіх, хоць, дзве песні ёсць вельмі сумныя. Па стылі таксама розныя: адна — не характэрная для нас боса-нова, другая — практычна, дыска”.

На дыску 15 песень, якія час ад часу перамяжоўваюцца асобнымі вершамі. Праца над альбомам пачалася амаль адразу пасля прэзентацыі папярэдняга альбома “Афтары правды”. Але па розных прычынах стварэнне новых песень затрымлівалася і ў выніку Кулінковіч назначыў дату прэзентацыі, хоць музыкі яшчэ нават ні разу не былі ў студыі. Гэты крок спрацаваў і 20 лістапада на першым канцэрце, прысвечаным новаму рэлізу, кружэлку ўжо можна было набыць.

Другая прэзентацыя адбудзецца 21-га лістапада, падрабязнасці — на сайце гурта.

Нагадаем, раней планавалася назваць дыск “Жаба”. Але апошнім часам выраз “До..уя советчиков” пачаў даволі часта фігураваць у жыцці Кулінковіча. Менавіта таму і было вырашана так азагаловіць новую працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі