Новы завод па вытворчасці тканін у Мінску пабудуюць кітайцы або туркі

Новы завод дазволіць Беларусі адмовіцца ад імпарту тканін. Як паведаміў старшыня канцэрна "Беллегпрам" Генадзь Вырко, у конкурсе па будаўніцтве заводу ўдзельнічаюць чатыры замежныя кампаніі. 


Вырко: "Удзельнікі — дзве турэцкія фірмы і дзве кітайскія. Ёсць варыянты, калі 100% заводу будуецца за кошт замежных крэдытаў. Мы плануем павялічыць вытворчасць тканін на гэтым прадпрыемстве да 4 мільёнаў метраў. Сёння мы вырабляем каля 1мільёна — 1 мільёна 200 тысяч метраў. Але гэта будзе зусім іншая прадукцыя: тое, што мы будзем рабіць — гэта будзе сусветны ўзровень".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі