N.R.M. Піта Паўлава не прайшоў у фінал нацыянальнага адбору "Еўрабачання"

Як стала вядома Еўрарадыё, гурт N.R.M. з Пітам Паўлавым, які выконваў песню "Кузнічка", у фінал не патрапіў.

У фінал выйшлі: Макс Лорэнс ("I love your charming eyes"), Алена Ланская ("Rhythm in Love"), Аляксей Грос ("One Way Love"), Дар'я ("Catch Me Again"), гурт "Nuteki" ("Save me"), Сацура ("Get out of my way"), Uzari ("Secret"), Яnkey ("Letter to Mother"), Віталь Варанко ("I wonder how you"), "Beaver Band" ("Incredible Girl").

Нагадаем, арганізатарам адбору, які прайшоў 30-31 кастрычніка, з'яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі. Імя беларускага прадстаўніка на міжнародным песенным форуме Еўропы стане вядома 7 снежня. "Еўрабачанне-2013" пройдзе ў траўні будучага года ў Швецыі ў горадзе Мальмё.

Паслухаць песню, з якой N.R.M. штурмавалі Еўрабачанне, можна тут.

Піт Паўлаў: Народная песня "Кузнічка" — на 100% "энэрэмаўскі" прадукт!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі