Па мінскіх вуліцах хадзіў мужчына з нажом і пагражаў дзецям
Здарэнне адбылося ўвечары 24 красавіка ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Як паведамляе БелаПАН, 49-гадовы п'яны мужчына спачатку хадзіў па вуліцах, трымаючы ў руцэ нож. Ён пагражаў людзям, якіх сустракаў. Пасля зламыснік зайшоў на дзіцячую пляцоўку па вуліцы Данілы Сердзіча, напалохаў дзяцей і іх бацькоў, якія паўцякалі. Была выклікана міліцыя.
У затрыманні мужчыны ўдзельнічалі байцы спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз". Распачатая крымінальная справа, прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза.