Па "новым курсе" сярэдні заробак беларусаў склаў 182 долары

Па курсе 8600 рублёў за долар сярэдні заробак у Беларусі за першае паўгоддзе складае 182 долары (1 мільён 564 500 рублёў па звестках Белстату). Сярэдняя пенсія ў рублях за гэты ж перыяд — 600 тысяч 400 рублёў, што складае 70 долараў па "новым курсе".

Мінімальная стыпендыя ў Белдзяржуніверсітэце складае 193 284 рублі, а гэта 22,5 долара, прэзідэнцкая стыпендыя цяпер 300 900 — 35 долараў.


Нагадаем, што ў пераліку на долары сярэдні заробак у 2004 годзе складаў 160 долараў, а ў 2005-м 215 долараў па курсе Нацбанка.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі