Пад Пецярбургам на будоўлі АЭС абрынуліся металаканструкцыі
Падобнага здарэння на будаўніцтве гісторыя яшчэ не ведала.
Паводле папярэдніх дадзеных, арматура павалілася праз парушэнне тэхналагічнага працэсу, піша “Новая газета”. Так, як станцыя яшчэ не дзеючая, то нічога катастрафічнага не адбылося. Але ад пытання, наколькі надзейнай будзе АЭС, нікуды не дзецца.
Нагадаем, што Астравецкую АЭС збіраецца будаваць расійскі "Расатам".