Падатковая пытаецца ў апазіцыянера, адкуль грошы на штрафы

У перыяд з 2007 па 2010 год спадар Жукоўскі быў пакараны шматлікімі адміністрацыйнымі штрафамі на суму каля 14 мільёнаў рублёў. 6 мільёнаў з гэтай сумы ён ужо выплаціў. Цяпер падатковая шукае крыніцы гэтых грошай, паведаміў актывіст у інтэрв’ю БелаПАН.

Падаткавікі ўжо знайшлі ў Кастуся Жукоўскага перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі ў памеры 5 мільёнаў 900 тысяч рублёў. Сам актывіст сцвярджае, што кожны год спраўна запаўняў дэкларацыю аб прыбытках і ніякіх праблем не меў. У дзеяннях падатковай службы ён бачыць мэтанакіраваны пераслед.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі