Пах газу ў выбухнуўшым доме адчуваўся тры дні

“Там была пустая кватэра. І невядома, быў там адключаны газ, альбо не быў. Ён мог збірацца там гадамі. Калі не вентылюецца кватэра, то мог назбірацца цягам нейкага часу, а потым выбухнуць”, — расказваюць аб неафіцыйнай версіі выбуху шматкватэрнага дому ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна ў мясцовым райвыканкаме.

79393cbd1691.mp3

Яе пацвярджаюць жыхары дома, якія расказвалі пра пах газу, які адчуваўся ў доме на працягу трох дзён. А вось афіцыйнай версіі пакуль няма. Следчыя толькі пачалі працаваць на месцы падзей. На колькі расцягнецца гэты працэс — невядома. Людзей выселілі з небяспечнага дома ад граху падалей, а мясцовыя ўлады вырашаюць, як і чым ім дапамагчы.

“Сёння зробленыя першыя выплаты. Сем’ям. На адну сям’ю, якая пражывала ў тым доме, для набыцця прадметаў першай неабходнасці і іншых рэчаў з раённага бюджэту выплацілі па 2 мільёны рублёў”, — расказвае Еўрарадыё старшыня лагойскага Савета дэпутатаў Пётр Вабішчэвіч.

Ацалелыя жыхары разбуранага дома рассяліліся па знаёмых, сябрах і родных. Хто застаўся без даху над галавой — 16 чалавек — жывуць у санаторыі. Праўда, яго кіраўніцтва гатовае трымаць у сябе людзей толькі да канца тыдня. Потым іх выселяць. Кіраўніцтва Лагойскага раёна тэрмінова шукае для іх жыллё.

“Для траіх ваеннаслужачых пытанне вырашанае. Мы іх расселім. Знайшлі пакой у гатэлі. Яны будуць жыць і выконваць абавязкі па ахове дзяржавы. Ну, і, вядома, будуць прымацца меры па рассяленні астатніх грамадзян”.

Дарэчы, жыхароў з дома высялялі настолькі хутка, што яны не паспелі нават сабраць рэчы. Іх пусцяць дадому забраць дакументы і вопратку толькі заўтра.

“Ахоўваецца ўзмоцнена. Круглыя суткі забяспечаная ахова гэтага дома. Працуюць на дадзены момант дзве следчыя групы. Заўтра каля 14 гадзін будзе дазволены доступ у некаторыя кватэры, каб людзі маглі забраць нейкія рэчы”.

Відэа- і фотарэпартаж Еўрарадыё з месца выбуху.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі