Памерла жанчына, якую збіў “Мерсэдэс” на прыпынку ў Мінску
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 лістапада ў мікрараёне Шабаны.
Кіроўца “Мерсэдэса” не справіўся з кіраваннем, яго машыну вынесла на прыпыначны пункт “Палявая”. Аўтамабіль зваліў навес над прыпынкам і збіў людзей, якія там стаялі. Чатыры чалавекі трапілі ў лякарню. 3 лістапада стала вядома, што адна з пацярпелых жанчын памерла ў шпіталі, інфармуе БЕЛТА.
Прычыны ДТЗ цяпер высвятляе следства. У часе аварыі кіроўца быў цвярозы.