Папугай Лявона Вольскага навучыўся гаварыць "Жыве Беларусь" (відэа)

Папугай беларускага рокера Лявона Вольскага навучыўся гаварыць "Жыве Беларусь". Каб вывучыць гэты “антыдзяржаўны” лозунг ды шэраг іншых фраз, Рышару, менавіта так завуць птушку, спатрэбілася некалькі тыдняў.

"Мы час ад часу гаварылі яму пэўныя фразы, – выдае свой сакрэт дрэсіроўкі Лявон Вольскі. – Ён шмат можа сказаць. Напрыклад, "Зямля-зямля, я Рышар, прашу пасадку", альбо ён гаворыць "Прывітанне". Але чамусьці больш за ўсё яму падабаецца "оля-ля" і "Жыве Беларусь". Дарэчы, рэкамендую ўладальнікам маладых папугаяў, бо "Жыве Беларусь" вельмі класна прыжываецца, лепей за астатнія выразы ды словы".

Адзначым, што папугай Рышар – не адзіны палітычна заангажаваны гадаванец беларускіх знакамітасцяў. Напрыклад, сабака паэта Леаніда Дранько-Майсюка ўдзельнічаў у "маўклівай акцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі