Прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ сёння пагавораць у ЦВК Беларусі пра выбары
Дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ прыедзе з візітам у нашу краіну.
Акрамя Палаты прадстаўнікоў, у сераду ўдзельнікі дэлегацыі наведаюць Цэнтрвыбаркам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:
"Прыязджаюць прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ. У іх вызначаная праграма візіту ёсць, у тым ліку і сустрэча ў Цэнтрвыбаркаме... Падчас сустрэчы мы маем намер абмеркаваць вынікі мінулай выбарчай кампаніі і рэкамендацыі АБСЕ".
Галоўнай тэмай гутаркі будзе ўдасканаленне выбарчага заканадаўства нашай краіны.
Адзначым, што на 7 сакавіка заплаваная сустрэча з кіраўнікамі апазіцыйных сілаў.
Місія АБСЕ едзе ў Мінск, каб даведацца, што з іх рэкамендацый не выканаюць
Фота — bymedia.net