Праезд у Мінску падаражэе з 1 красавіка
Адна паездка ў сталічным грамадскім транспарце будзе каштаваць 1500 рублёў.
Такім чынам, павышэнне складзе 200 рублёў, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1". Дарэчы, павысяцца і штрафы. З 1 красавіка злоўленаму "зайцу" давядзецца заплаціць 20 тысяч рублёў.
Нагадаем, што сёння кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце Мінска складае 1300 рублёў. Штраф за праезд без квітка пакуль складае 7000 рублёў.
Фота — hotnews.by