Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Пузо-сила” ад гурта “Йо-Йо” (слухаць)
Пачуць новы сінгл “Йо-Йо” жыўцом можна будзе 1 сакавіка ў клубе “К3”. Але ўжо цяпер вы можаце паслухаць яго на сайце Еўрарадыё!
Мінскі ска-гурт “Йо-Йо” прэзентуе на Еўрарадыё сінгл “Пузо-сила”. Выданне складаецца з трох трэкаў: “Розовый шиш”, “Алоэ” ды аднайменнага “Пузо-сила”, якія раней нідзе не выдаваліся і наўрад ці трапяць на які-небудзь альбом. Па словах музыкаў, з усяго, што яны на гэты момант запісалі, менавіта гэтыя 3 песні найбольш адпавядаюць стылю ска-панк.
“Мы вырашылі, што лепш запісваць сінглы, максі-сінглы ды выкідваць іх адразу ў масы, ― разважае трамбаніст гурта Канстанцін Карповіч. ― Бо ёсць рызыка, што наступнага альбома мы будзем чакаць, як і папярэдняга ― два гады. А за гэты час можна было выдаць, напрыклад, EP з першай часткай альбома і EP з другой”.
Месяц таму “Йо-Йо” выдалі трэці нумарны альбом "Респект Менделееву". Канцэртная прэзентацыя адбылася ў “дыскатэчным” клубе “К3”, што выклікала шмат прэтэнзій. 1 сакавіка ў тым жа месцы будзе прэзентаваны і сінгл “Пузо-сила”, але музыкі абяцаюць выправіць усе хібы мінулага канцэрту: паставіць сцэну, палепшыць гук і нават дамовіцца наконт таннага алкаголю.
Квіткі: 40 000 (танцпол), 50 000 (столік).
Даведкі і замова квіткоў: +375 29 3999056, +375 29 7050868.