Пры выбуху ў Францыі загінуў адзін чалавек
Яшчэ прынамсі чацвёра параненыя.
Выбух і пажар адбыліся на заводзе па перапрацоўцы ядзерных адкідаў у Маркулі на поўдні Францыі, паведамляе РІА "Новости". Паводле папярэдніх звестак, ёсць рызыка ўцечкі радыяцыі.
Маркуль (Marcoule) — адзін з цэнтраў атамнай прамысловасці Францыі. АЭС размяшчаецца ў дэпартаменце Гар на поўдні краіны, у даліне ракі Роны. АЭС кіруецца Камісарыятам па атамнай энергіі і кампаніяй Areva.