П'яны беларускі дыпламат разбіў у Вільні тры аўтамабілі (фота+відэа)
Дарадца беларускага амбасадара ў Літве Яраслаў Дзіхціеўскі ўчыніў аварыю ў цэнтры Вільні.
У чацвер вечарам, каля 21:15, на скрыжаванні вуліц Наўгародскай і Альгердавай, памочнік беларускага амбасадара Яраслаў Дзіхціеўскі на аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі маркі "VW Jetta" уехаў на мікрааўтобус Renault, які стаяў на ўзбочынне, а той у сваю чаргу падбіў BMW, паведамляе delfi.lt.
Чыноўнікі паліцыі кажуць, што беларускі дыпламат быў відавочна абсалютна п'яны, але прайсці тэст на алкаголь адмовіўся. Сам кіроўца ацалеў, у двух іншых аўтамабілях людзей не было. Яраслаў Дзіхціеўскі сказаў паліцыі, што вельмі стаміўся на працы і заснуў едучы.
Арыштаваць віноўцу аварыі паліцыя не змагла з прычыны дыпламатычнага імунітэта.
Delfi.lt таксама перадае, што кіроўца аўтамабіля іншага беларускага дыпламата, які прыехаў на месца аварыі, напаў на аднаго з літоўскіх журналістаў, забараняў яму рабіць здымкі і пагражаў. Іншыя журналісты, якія працавалі на месцы здарэння, падбеглі свайму калегу на дапамогу і растлумачылі агрэсіўнаму мужчыне, што ён не ў Беларусі.
Фота: delfi.lt