Рабочым завода БАТЭ абяцаюць павысіць заробкі
Павышэнне складзе 20%. Павялічыць лютаўскія заробкі абяцалі прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства.
Нагадаем, 13 лютага на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання прайшла стыхійная акцыя пратэсту. Рабочыя цэхаў №17 і 18 выказалі незадаволенасць нізкімі заробкамі за студзень — каля 1,5 млн рублёў. Людзі часова спынілі працу. Прадстаўнікі заводскаой адміністрацыі запісалі ўсе патрабаванні незадаволеных і паабяцалі да 15 лютага даць на іх адказ.
Як паведамляе БелаПАН, сустрэча адбылася ў сераду. Працоўным паабяцалі падняць заробкі на 20%. Што праўда, не ўсе работнікі задаволеныя гэтымі абяцаннямі. Адна з працаўніц патрабавала большага павышэння заробку — ёй прапанавалі напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. Пісаць такую паперу жанчына адмовілася.