Расія цалкам спыніла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь
Беларусь так і не перавяла “Інтэр РАО ЕС” чарговы транш у 600 мільёнаў расійскіх рублёў. Таму ад 0.00 29 чэрвеня рубільнік адключылі.
Поўнае спыненне паставак прадстаўнік кампаніі пацвердзіў у інтэрв’ю РИА Новости. “Інтэр РАО” чакае, што грошы прыйдуць у бліжэйшыя дні.
9 чэрвеня Расія ўжо адключала сваю электрычнасць для Беларусі. Аднавілі пастаўкі 13 чэрвеня. Тады запазычанасць была 1,5 мільярда расійскіх рублёў. Беларусі давалі тэрмін для выплаты пазыкі да 22 чэрвеня, а затым яго перанеслі на 27 чэрвеня.
У канцэрне “Белэнэрга” праблемы з аплатай тлумачаць тым, што не могуць набыць валюту.
Фота: moscow-electro.ru