Расіяне не змогуць схаваць свае прыбыткі ў швейцарскіх банках
Расія і Швейцарыя падпісалі пагадненне, якое тычыцца перадачы інфармацыі наконт рахункаў расіянаў у швейцарскіх банках.
Калі ў расійскіх уладаў узнікне падазрэнне, што падаткаплатнік здзяйсняе нейкае супрацьзаконнае дзеянне, яго рахункі ў альпійскай краіне будуць правяраць. Такім чынам, стане складаней ухіліцца ад падаткаў ці адмыць свае прыбыткі ў замежжы, паведамляюць інфармагенцтвы.