Расіянін знайшоў у Беларусі склад зброі
Жыхар Смаленскай вобласці захоўваў у сябе ў доме 2 стрэльбы, карабін, 4 пісталеты, 2 аўтаматы, 2 гранаты і 461 патрон.
Па словах мужчыны, гэтую зброю ён знайшоў у пакінутым доме ў беларускай вёсцы Ляды.
Аб гэтым паведамляе Regnum, ператрус у доме 42-гадовага мужчыны быў праведзены пасля таго, як ён быў затрыманы за страляніну на вуліцы. Цяпер ён арыштаваны і знаходзіцца ў следчым ізалятары. Супраць расіяніна распачалі крымінальныя справы за хуліганства і незаконнае захоўванне зброі.