Разлічвацца за АЭС будуць нашыя ўнукі?
Беларусь просіць крэдыт у Расіі на будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі тэрмінам на 25 гадоў.
Пра гэта сёння паведаміў БелаПАН першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, Беларусь спадзяецца атрымаць дзяржаўны крэдыт у памеры 9 млрд долараў.
Нагадаем, расійскі бок пакуль прапануе толькі 6 млрд, не ўключаючы ў гэтую суму выдаткі на будаўніцтва інфраструктуры АЭС.