Рэчы заснавальніка Wikileaks выставілі на аўкцыён
Ахвочыя могуць набыць, напрыклад, мяшэчак кавы, якую Джуліян Асанж здолеў вынесці з турмы пасля арышту.
Таксама на аўкцыёне прададуць лэптоп, на якім рыхтаваўся ў друк шэраг выкрывальных матэрыялаў і афіцыйных заяваў. Яго стартавая цана — 552 долара. Праблема ў тым, што сёння партал Wikileaks адчувае цяжкасці з фінансаваннем, таму і вырашыў падзарабіць такім чынам, паведамляе ВВС.