Самалёт Лукашэнкі прыляцеў у Мінск учора каля абеда

Згодна з дадзенымі сайта, “Боінг 767” кіраўніка краіны вярнуўся ў Мінск 27 сакавіка. Нумар рэйса Аляксандра Лукашэнкі пазначаны як BRU8002. Нагадаем, што Лукашэнка адсутнічаў у краіне 11 дзён. 17 сакавіка ён выляцеў у Інданэзію, затым з дзяржаўным візітам наведаў Сінгапур, а апошняй кропкай яго падарожжа сталі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

На сёння ў Аляксандра Лукашэнкі прызначаная сустрэча з Генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, а ў пятніцу 29 сакавіка кіраўнік Беларусі мае намер наведаць урачыстае адкрыццё адрэстаўраванага будынка Купалаўскага тэатра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі