Сёння беларусы таксама застануцца без алімпійскіх медалёў (расклад)
У капілцы зборнай Беларусі па-ранейшаму няма ўзнагародаў.
А іх ужо маюць 37 краін, у тым ліку нашы суседзі — палякі, літоўцы, украінцы, расіяне.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", у аўторак беларусы медалёў заваяваць у Лондане не змогуць. Справа ў тым, што ў трох відах спорту (акадэмічнае веславанне, плаванне і парусны спорт) адбудуцца толькі папярэднія і кваліфікацыйныя спаборніцтвы. Кацярына Карстэн пазмагаецца за выхад у паўфінал, плывец Яўген Цуркін паспрабуе прайсці кваліфікацыю на стометроўцы вольным стылем.
А вось у конным спорце на медалі спадзявацца не выпадае.
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на аўторак, 31 ліпеня:
Веславанне акадэмічнае
13.40 — жанчыны, адзіночка, 1/4 фінала. Удзельнічае Кацярына Карстэн.
Конны спорт
12.30 — троебор'е.
16.30 — фінал.
Сярод удзельнікаў застаецца беларус Аляксандр Фомінаў.
Парусны спорт
14.00, 14.45 — мужчыны, "RS:X" (удзельнічае беларус Мікалай Жукавец).
14.00, 16.05 — жанчыны, "Лазер-Радиал" (удзельнічае беларуска Таццяна Драздоўская).
Плаванне
12.00 — мужчыны, 100 метраў вольным стылем, папярэднія заплывы.
21.30 — паўфінал.
Удзельнічае беларус Яўген Цуркін.
Тэніс
18.00 — жанчыны, адзіночны разрад, 1/16 фінала.
Сустракаюцца беларуска, першая ракетка свету Вікторыя Азаранка і іспанка Марыя Хасэ Марцінэс (90-е месца ў рэйтынгу), паведамляе "Прессбол".
Фота — interfax.by