Сёння пройдзе саміт Еўрасаюз — Расія, сустракаюцца Рампей, Барозу і Пуцін
Афіцыйная яго частка распачынаецца ў Стрэльне пад Санкт-Пецярбургам у панядзелак.
Учора адбылася нефармальная вячэра старшыні Еўрапейскага Савета Хермана Ван Рампея, старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, гаворка ішла пра эканамічную сітуацыю ў ЕС і Расіі. Ці абмяркоўваліся палітычныя пытанні, напрыклад, сітуацыя ў Беларусі, невядома.
Падчас афіцыйнай часткі саміта, як чакаецца, гаворка пойдзе пра двухбаковыя пытанні супрацоўніцтва, пра сітуацыю ў Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і Азіі. РІА "Новости" адзначае, што будзе закранутае пытанне "інтэграцыі на постсавецкай прасторы".
Фота — ИТАР-ТАСС