Сезонныя падпалы сухой травы пачаліся ў Бресцкай вобласці
Яны наносяць шкоду экалогіі і могуць прывесці да пажараў ў населенных пунктах.
Жыхары Брэстчыны пачалі выпальваць траву побач са сваімі прысядзібнымі участкамі. Паводле інфармацыі сайту tomin.by, 9 сакавіка ратавальнікі ліквідавалі 22 падобныя пажары, агульнай плошчаю ў 10 гектараў.
Супрацоўнікі МНС нагадваюць аб вялікіх матэрыяльных выдатках, патрэбных для ліквідацыі узгаранняў і штрафе да 40 базавых велічыняў для падпальшчыкаў.