Што для беларуса “прылёт”, то для замежніка “вылет”? (фота)
Калі верыць сваім вачам, адзін сектар у нацыянальным аэрапорце Мінск адначасова з’яўляецца прылётам для беларусаў і вылетам для замежнікаў.
Фота недарэчнай памылкі вывесіў у фэйсбуку Мікалай Шчацько.
Еўрарадыё паведаміла працаўнікам аэрапорта пра памылку. Яны былі ўдзячныя, бо самі не заўважылі.
Даведка аэрапорта “Мінск”: “Добра. Дзякуй вялікі, я перадам нашаму кіраўніцтву, каб яны звярнулі ўвагу”.
У аэрапорце запэўніваюць, што ангельскую мову ведаюць. А памылка чыста тэхнічная.
“Хутчэй за ўсё, разумееце як… Чалавек, які выводзіць табло, у яго гэта ідзе праз камп’ютар. Можа быць, дзесьці збой пайшоў. Такое ў нас таксама бывае. Цяпер мы ўсе працуем выключна праз камп’ютар. На камп’ютары можа быць адно, а на табло — іншае. Гэта ж тэхніка”.