Сіноптыкі: у суботу чакаецца да 10 марозу, пераважна без ападкаў

Уначы і раніцай у асобных раёнах на поўдні краіны згусціцца слабы туман. На дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў, уначы на поўначы краіны — да 18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-7 градусаў марозу, пры праясненнях да 10 марозу. У дзённыя гадзіны чакаецца ад нуля да 5 градусаў ніжэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі