Сітуацыя на японскай АЭС выйшла з-пад кантролю?
Еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер сёння назваў тое, што адбываецца на японскай АЭС "Фукусіма-1" "апакаліпсісам".
"Мы кажам пра апакаліпсіс, і я лічу, гэта слова як нельга лепей пасуе да гэтай сітуацыі. Практычна ўсё выйшла з-пад кантролю. Я не выключаю горшага ў бліжэйшыя гадзіны і дні", — цытуе агенцтва Франс-прэс Этынгера.