Спецслужбы Кыргызстана адсочваюць братоў Бакіевых у Беларусі

Пра гэта  паведаміла намесніца генеральнага пракурора Кыргызстана Людміла Усманава, перадае агенцтва КірТАГ. Па словах Усманавай,  раней Беларусь адмаўляла ў выдачы  экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева з палітычных матываў.  Але цяпер у Кыргызстана ёсць рашэнне суда, паводле якога братоў Бакіевых можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, падкрэслівае Усманава.

Нагадаем, што напярэдадні генпракуратура Кыргызстана чарговы раз перадала ў Беларусь патрабаванне пра выдачу братоў Бакіевых. Паводле прысуду, Курманбек Бакіеў асуджаны на 24 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго брату Жаныбеку прысудзілі пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота Жаныбека Бакіева ў Мінску — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі