Справу пра выбух у Лагойскім раёне накіравалі ў суд
Да крымінальнай адказнасці прыцягваюцца дырэктар і старшы майстар "Лагойскрайгазу". Іх вінавацяць у службовай халатнасці.
Нагадаем, што выбух у вёсцы Малінаўка адбыўся летась 8 лютага. У выніку яго адзін чалавек загінуў, а два атрымалі цяжкія траўмы.
Прычынай выбуху следства назвала ўцечку газу з няспраўнай сістэмы. Генеральная пракуратура накіравала справу ў суд.
З абвінавачаных узялі падпіскі аб нявыездзе, піша interfax.by.