Супергурт Optimystica Orchestra вяртаецца з новым матэрыялам

Піцерскі супергурт Optimystica Orchestra, “замарожаны” з пачатку 2010 года, аднаўляе дзейнасць. Лідар і аўтар калектыву Яўген Фёдараў прызнаецца, што за 3 гады маўчання ўсе музыкі калектыву паспелі засумаваць адзін па адным. Ды і прычына вымушанага перапынку — сталенне іншага праекту фронтмэна Zorge — знікла.

“Гурт Optimystica Orchestra выконваў і будзе выконваць самаіранічныя, самазнішчальныя і самавысмейваючыя кавер-версіі песень гурта Tequilajazzz, — распавядае Яўген Фёдараў. — А ўлічваючы, што гэтыя гурты маюць агульнага аўтара, то і далей гэта будзе адбывацца. Перакананы, што з гэтай жа нагоды ў творчасці “Аптымістыкі” хутка з’явяцца і песні гурта Zorge”.

Яўген прызнаецца, што новых песень, як і новых ідэяў для “сцёбу”, хапае, таму ўжо ў гэтым сезоне можна чакаць і новага рэліза ад гурта. Праўда, на бліжэйшых канцэртах Optimystica Orchestra будзе выконваць старую праграму.

“Публіка доўга чакала і не зразумее, калі мы выйдзем толькі з новымі песнямі, таму ціснуць будзем на старое, але і новыя тэмы прагучаць”, — тлумачыць лідар гурта. Дарэчы, бліжэйшы выступ "Аркестра" адбудзецца на фестывалі “Дикая мята”, які пройдзе ў 100 км ад Масквы на пляцоўцы “Этномир” 7-9 чэрвеня.

Нагадаем, у склад Optimystica Orchestra ўваходзяць музыкі гуртоў “Сплин”, Markscheider Kunst, “ДДТ”, St. Petersburg Ska-Jazz Review, Spitfire, “Колибри”, “Аквариум”, Tequilajazzz, Zorge і шмат якіх іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі