Свіная пячонка з Галандыі ў паўтары разы таннейшая за беларускую (фота)
У некаторых пінскіх прадуктовых крамах пачалі прадаваць свіную пячонку з Галандыі, якая каштуе 17 300 рублёў за кіло.
Цікава, што падобны беларускі субпрадукт прадаюць па значна вышэйшых коштах. Напрыклад, пячонку, якую пастаўляе Пінскі мясакамбінат, прапануюць за 28 тысяч рублёў, што ў паўтары разы больш за імпартны тавар.
Можа наша экалагічна чыстая, таму і дарагая?