Сюрпрыз ад Neuro Dubel: гурт узнаўляе незаслужана забытыя песні
Музыкі цяпер разбіраюць песні з першых альбомаў, пра якія ўжо паспелі забыцца не толькі прыхільнікі, але і старажылы Neuro Dubel.
Гурт Neuro Dubel трошкі стаміўся ад працы над новым матэрыялам. Музыкі вырашылі зрабіць невялікі перапынак у рэпетыцыях. Каб не губляць час, цяпер яны паступова разбіраюць песні з першых альбомаў гурта, на якія ўжо паспелі забыцца не толькі прыхільнікі але і старажылы-удзельнікі Neuro Dubel.
“Мы цяпер мала рэпетуем. Працуем над аднаўленнем песень, пра якія незаслужана забыліся, ― каментуе Еўрарадыё лідар калектыву Аляксандр Кулінковіч. ― Альбомаў у нас шмат, і некаторыя з кампазіцый мы ўвогуле ні разу не выконвалі за апошнія 15 гадоў. А калісьці, між іншым, гэтыя песні публіка вельмі любіла”.
Нагадаем, бліжэйшы выступ Neuro Dubel адбудзецца на фэсце “Дзень Радыё”, 6 траўня ў клубе Re:Public.