Таварыскі футбольны матч Беларусь-Нігер не адбыўся

Некаторыя СМІ паспелі паведаміць, што сустрэча праходзіць і каманда Бернда Штанге вядзе 2:0, але інфармацыя апынулася неправеранай. З календара на сайце ФІФА гэты матч знік.

Пазней Беларуская федэрацыя футбола апублікавала каментар, дзе адмена гульні тлумачылася арганізацыйнымі хібамі. Бакі не змаглі своечасова ўзгадніць час правядзення гульні з ФІФА.

Магчыма, сустрэча пройдзе сёння, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі