У абарачэнні з'явіліся грошы з надпісам "Свабоду Някляеву"
Агітацыяй на купюрах невядомыя прыхільнікі экс-кандыдата вырашылі прыцягнуць увагу да палітыка, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Гэта вельмі дзейсны ход ва ўмовах, калі публічна выказацца ў падтрымку палітычных вязняў досыць праблематычна. Магчыма, хутка ў абарачэнне ўвойдуць і купюры з імёнамі іншых праціўнікаў Лукашэнкі, якія знаходзяцца за кратамі або пад хатнім арыштам, піша ex-press.by.