У Астраўцы пераследуюць праціўнікаў будаўніцтва АЭС

1 верасня два міліцыянты і два чалавекі ў цывільным двойчы наведалі кватэру Івана Крука, якога не было дома. Наведалі яны і сваякоў каардынатара групы вКонтакте "За бяз'ядзерную Беларусь" Рамана Ясевіча. У іх ён спыняўся падчас наведвання Астраўца.

Гэта адбылося пасля прэс-канферэнцыі "Астравецкая АЭС — рэаліі і перспектывы", якая прайшла 30 жніўня, адзначае сайт ucpb.org. Няпрошаных гасцей цікавіла, хто перад прэс-канферэнцыяй вывесіў у цэнтры Астраўца расцяжку з надпісам "АЭС — злачынства!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі